Пачыналася ўсё, зразумела, з лістоў. «Сумна і балюча за нацыянальнае радыё. Вакол, калі паслухаць, шмат сваіх маладых выканаўцаў, якія не выходзяць у эфір, але аглядавай перадачы пра іх творчасць няма», — напісаў, напрыклад, А. Антропаў з Добруша ў маладзёжную рэдакцыю Беларускага -радые. I сапраўды, доўгі час наша эстрада лічылася другаснай, безаблічна-ружавашчокай, а набор лічаных, «імёнаў», здавалася, набіў аскому — «Песняры», «Верасы» «Сябры»...
Адньім словам, мы вырашылі рызыкнуць. I хоць колумбамі ў «хіт-параднай» справе стаць не давялося, сваю канцэпцыю правядзення парада маем. Гэта спіс папулярнасці, які складаецца метадам апытання радыёслухачоў. Наш хіт-парад — песенны, не спецыялізаваны на адным ці некалькіх музычных стылях, напрамках. Нароўні ўдзельнічаюць у ім эстрада, рок і нават асобныя прадстаўнікі аўтарскай песні. Асаблівы дэмакратызм «Фан-клубу» (так называецца праграма радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у рамках якой праходзіць хіт-парад) надае не толькі канчатковая ацэнка песень самімі слухачамі, але асноўны крытэрый «праходу» музычнай прадукцыі ў эфір: дастаткова прыстойны ўзровень песенных тэкстаў і выканання.
Ад колькасці лістоў залежыць і далейшы ўдзел у хіт-парадзе музыкантаў (частяком самадзейных). Усе мелодыі (а іх па 6 у кожным туры і па 9 у міні-фіналах па выніках трох тураў) гучалі як прэм'еры. За два гады існавання хіт-парад адкрыў масаваму слухачу больш за тры дзесяткі маладых беларускіх выканаўцаў і гуртоў.
А тое, што многія з іх сталі лаурэатамі і дыпламантамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, дазваляе сцвярджаць, што хіт-парад «Беларускай маладзёжнай» стаў своеасаблівай «кузняй кадраў» для эстрады, пастаянна дзеючай ў эфіры канцэртнай пляцоўкай для творчай моладзі. I хоць прызнаныя мэтры беларускай папулярнай музыкі не ўступаюць яшчэ верхніх радкоў табліц папулярнасці, сёння ясна: на песенную арэну выходзяць новыя «зоркі», якія ўпэўнена даюць былым лідэрам «фору» па актуальнасці песенных тэкстаў, пошуку і выкарастанню новых форм. Зрэшты, у хіт-парадзе як у хіт-парадзе, ці не так? І — да наступных сустрэч з беларускай папулярнай музыкай на канцэртах, у эфіры, на «Мелодыі»!
Застаецца дадаць, што хіт-парад арганізаваны сумеснымі намаганнямі радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», Беларускага дома грампласцінак, рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра «Арыенцыр» і рэдакцыі газеты «Знамя юності».
Віталь Сямашка, вядучы хіт-парада радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная»Пластинка 1
Сторона 1
01. Бонда - На станцыі Койданава (музыка гурта "Бонда" — А.Глобус) — 4.55
02. С.Зелянкевіч - Тэлефонны званок (С.Зелянкевіч) — 3.28
03. Мясцовы час - Будзе так (музыка гурта "Мясцовы час" — С.Свідріцкій) — 2.48
04. А.Шэдзько і гр. Доктар Мора - Пакуль, мой хлопчык (А.Шэдзько) — 5.30
Сторона 2
05. Цячэнне - Мара (А.Ханін — Ю.Мядзведзеў) — 5.54
06. Мясцовы час - Вартаўнік (музыка гурта "Мясцовы час" — С.Свідріцкій) — 3.55
07. Зарціпо - Люліка-я (А.Іванов) — 4.01
08. Рэй - Панарама-30 (музыка гурта "Рэй" — В.Шніп) — 3.40
09. Мроя - Ён яшчэ вернецца (гурт "Мроя") — 3.17
Продолжительность: 36:43
На белорусском (1,3,6,8,9) и русском (2,4,5,7) языках
Кроме «Песняров» и «Верасов» в конце 80-х было много белоруских рок-групп, о которых мало кто знал за пределами Беларусии. Представленный хит-парад передовых белоруских групп и исполнителей был впервые записан на винил совместными усилиями радиостанции «Белорусская молодежная», Белорусского дома грампластинок, республиканского молодежного центра «Арыенцыр» и редакции газеты «Знамя Юность» в 1989 году.
Пластинка 2
Сторона 1
01. Залатая сярэдзіна - Аўтабіяграфія (А.Казловіч — Я.Клябанаў) — 4.23
02. Бонда - Твая атлантыда (музыка і словы гурта "Бонда") — 3.52
03. Песняры - Маналог сабакі (І.Палівода — П.Макаль) — 4.57
04. Уліс - Пакуль спяваю (В.Корань — Ф.Аксёнцаў) — 4.43
Сторона 2
05. Верасы - Бэд Бой (музыка групы В.Раінчыка — У.Някляеў) — 5.06
06. Залатая сярэдзіна - Словы, словы... (А.Казловіч — Я.Клябанаў) — 4.50
07. Тутэйшыя хлопцы - У музеі (П.Піскуноў — М.Скобла) — 4.21
08. Сузор'е - Let Him Go (В.Пучынскі - А.Несцяровіч, Н.Дзянісава) — 3.40
Продолжительность: 35:12
На белорусском(2-4,7), русском (1,5,6) и английском (8) языках
Складальнік В. Сямашка
Гукарэжысер А. Шцільман
Рэдактар Н. Макарава
Мастак С. Дюбайло
Фото У. Шубы
Всесоюзная студия грамзаписи. Запись 1989 г.
Ленинградский завод грампластинок
Носитель: Vinyl LP (2 LP)
Год выхода: 1989
Формат: MP3 320 kbps
Размер файла: 148.5 Мб
Хіт-парад «Беларускай маладзёжнай».rar
Комментариев нет :
Отправить комментарий